Пацалунак


Як пляснуў тройчы пацалунак на пероне,

“Едзь абы-куды!” — прашамкаў з рэзігнацыяй

Мужык павешаны на слупе-клёне.

І, засмактаўшы мой даношаны касцюм і цела

Ў сваё дрыготкае, здранцвелае нутро,

Адзін цягнік, відаць, найгоршы, нетутэйшы,

Пацягнуў — рук разрываючы падковы —

Сваім імпэтам ў найчарнейшую дарогу,

Па якой асуджаных на несціханы перастук калёс

Вязуць-адвозяць-возяць у непамяць, ў сена-гора,

У іншы бок жыцця, дзе клеіцца і моршчыцца сутонне,

Дзе поранкаў спаволеных няма і радасці ад захаду нябёс,

А ёсць адна загубленая ў космасах прастора,

Нібы навечна куплены білет — той пацалунак на пероне.

Загрузка...