Кветка болю


... за кшталт тваіх далоняў,

што атулялі мяне ў месцах найбольш збалелых,

за вызваленне мяне ад цяжару

быць самым сабою і супраць сябе,

за лыжку ажыўляючай вады і

за саломіну, якую падалá, калі знясілены

калодаю ляжаў, стары і недарэчны,

за музыку прытульную тваіх званкоў-грудзей,

што павялі праз лабірынт асвежаных падумак цела,

за човен твой, а стырнікам якога ты мяне зрабіла,

каб змог вярнуцца йшчэ ў жывых краіну,

за сон саснёны пра мяне, хоць без мяне, і

за мальбу тваю у прыцемках святыні,

каб вывеў нас з даліны плачу,

за кветку, што ў табе ужо расце,

пасеяная мною з болю кветка болю,

за кнігу адыходу і вяртання, што поначамі

пішаш аба мне сабе, забыўшыся пра кон

Александрыйскай бібліятэкі, і

за развітальнае тваё слаўцо, якое капнула ў разораную намі

глебу суму-вечара слязінай абмірання або нараджэння —

ахавальніца жыцця, я дзякую табе.

Загрузка...