* * *


Рыжы, пахучы мёдам гародчык,

Геаметрычны спакой, летні одум.

Але пыл смутку, трывожна-пякучы,

За сэрца сціскае

Зялёным вянком прахалоды:

Мая хата з дажджу,

Мая хата стаіць пакрыёму.

Увайдзі, маё сонейка, ў дом,

Сонцанятам будзь ў маім доме!

Загрузка...