* * *


Кнігі старых паэтаў

чытаю з канца:

густы мёд іх мудрасці

там наліты ў соты

і там — не мускулісты

торс, граніт

ці залаты пясок,

але ўсё той

дэдалаў лабірынт

і тайніцы пячаць.

Загрузка...