* * *


Тужу па зялёнавокай князёўне,

Як вернік тужыць па царкоўным звоне.

Іду на гасцінец, выглядаю, клічу,

А мая князёўна хваляю на Пцічы.

А мая князёўна у вятроў сястрыцай.

І вярбою ніцай богу ёй маліцца.

Ах, жыцця чужога ёй ўжо не пазбыцца!

А свайго не хопіць — каб жыццём нажыцца.

Тужу па зялёнавокай князёўне

Я клёнам адцвілым у пройме вячорнай.

Загрузка...