Свяшчэнны дождж


Дажджу не хочацца шумна ісці,

Таму паціху тупоча, сівенькі.

Вясны панаднай гонкія касцы

Ваду, што скосяць, то збяруць ў сявенькі.

А ў маім доме гасне хатні агонь —

Ад розуму халоднага ці, можа, ад слязы?

Хоць ты падай, вясна свяшчэнная, мне сваю далонь

І таямніцу выяві жыцця — каб жыць.

Святлее дождж, какетліва ўглядаецца ў ваду,

Ў якой мігціць яго крыштальная прыгожасць,

І звонка харашынь сваю ён множыць,

Загледжана-заслуханы ў сімфонію сваю.

У гэтай музыцы, дакорнай і шчымлівай,

Ёсць цень адной заплаканай жанчыны.

Яна ка мне прыходзіць напамінам неспакойным,

Вяртаецца й бруіць, па той бок шыбінаў ваконных.

Загрузка...