* * *


Спыніліся дрэвы над рэчкай у лесе,

Спыніліся дрэвы над рэчкай у полі.

На дрэвах у лесе агонь хтось павесіў,

А дрэвам у полі абрэзалі голле.

Высахла рэчка пад дрэвамі ў лесе,

Высахла рэчка у полі пад дрэвам.

У гэну пустыню ізноў з паднябесся

Змей не ізыдзе спакусай да Евы.

Загрузка...