Вяселле


Нейкае свята было. У будзённы дзень

насупраць вады гарэла шчаслівая хата —

моладзь гуляла ў жыццё і агонь падкладала.

З нічога ўспыхнуў пажар. Мілосным жарам

вусны ўспалалі і ад крыві запалыхала ўсё цела.

Полымем яркім шугалі белі кашуль,

ногі прынадна свяцілі ў гарачых спадніцах.

Неба мала было для жывога агню

і званоў было мала на гулкай званіцы.

Ластаўчын лёт, зігзагам, між надваконнем і хмарай

голкай у сэрца кальнуў — невядома з чаго і адкуль:

гэтак жа зноў няма ў гняздзе птушанятак.

Ціхай манашкаю крэсліць пустую прастору пташка старая

Загрузка...