Матэрыя —
прадметы, рэчы
вельмі любяць,
калі іх кранаюць,
гладзяць, выкарыстоўваюць,
перастаўляюць, папіхаюць,
таўкуць, націскаюць,
круцяць да сёмых патоў
і разаграваюць да белай гарачкі.
Прадметны свет
штодня, кругласутачна
дамагаецца чалавечай рукі,
цеплыні ягонай душы.
Чапляецца чалавека,
не адпускае ад сябе,
засмоктвае, хоча —
у рэшце рэшт —
прыпадобніць да рэчаў у сябе.
Браты мае і сёстры.