Не камень я, не векавечны —
Таму згартаю святло да святла,
Таму збіраю цяпло да цяпла.
І свет трымаю ў абдымку хлапечым.
Насустрач людзям душа ўсё імкне —
І, можа, гэта і ёсць жыццятворнасць ва мне?
Маўклівы сэрца чаўнок — ён трапеча
І тчэ кілім з невагомага жалю
З выяваю болю на дрогкіх скрыжалях.
Калісьці песняй для сэрца была агнеча
Цвітучай любасці ў садзе пачуццяў —
Цяпер адно сны тускноты мярэжкаю ткуцца.
Наводдаль спеўна змяркаецца вечнасць.
А я — аскепкі цяпла да цяпла,
А я — агніцы святла да святла.