* * *


Жанчына,

што нечакана выйшла

з рамы вечнасці ў мой злічальны час,

была

Дзевятай сімфоніяй Бетховена

ін мінор.

У голасе яе

гучаў далёкіх продкаў хор.

І ў гэтым хоры,

вельмі паволі і пявуча,

яна ка мне плыла па моры

усёй постаццю дзявочай.

Загрузка...