Выпрабаванне спакусай


Самота стукае ў дзверы, самота

ўваходзіць у дом і ў маю чашу жыцця,

налітую спаўна, кладзе жывы пялёстак ружы

колеру вуснаў жанчыны распуснай.

А мне мілейшае маўчанне палыну,

мне слодычу — ажухлая цыкута.

Загрузка...