І я калісьці быў
супольнікам сям’і буйна-зялёнай
бярозы і вяза, рабіны і клёна.
Яны гадавалі мяне, сваім ценем
адхілялі шкоднае праменне.
Кармілі, лячылі, вучылі
кронаў зменлівай красою,
змеепаўзучаю карою
і мацатой карэнняў.
“Вякуй сярод прасторы нашай
і сокі пі найпоўнай чашай!
Вяртлявы ты, нат коламі ідзеш па сцежцы,
а мы шумім на месцы;
ды разам мы —
сонца прабоскага адзіны подых!
І, сонцападобныя, усё жыццё брыдзем
па водах”.