Навокал чужыя вочы
і слоў калючых калоссе.
І сутунак — ні блакітнага неба,
ні светлых даляў.
Жоўты жах развесіў
на грудзях свае медалі
і здзірае з галавы
апошняе валоссе.
Як скінуты нагою
ў рэчку камень —
зляцелі ідалы
з высокіх
пастаментаў.
Цемра свой сум адкусіла
з хрумстам —
і ноч выварочваецца
з чорнага глупства.