Жальба неадпаведнасці (або скарга дрэва закаханага ў дзяўчыну)


Расту да цябе я

Зялёнымі ўсхліпамі,

Пошумам мысляў маіх.

Цягнусь наўздагон

Блакітнай гатычнасці дзён —

Не нашых... хоць бы на міг!

Маё раскрытае неба

Плыве над табой у нябыт

Набраклаю кнігай тугі.

Між намі завалы прастораў,

Між намі планідаў кругі

Звіваюць яснасць жыцця у сутонь,

У дымныя дрэваў ствалы,

Што вышэй ды вышэй

Імкнуцца ў нябесны агонь.

Загрузка...