Чый зманлівы там сеў вачэй
І чый сеў рук-махлівых крыл?
О, каб — не могучы — магла
Ты целам быць маіх касцей!
І каб была ў сабе маёй,
І — ад пачатку — нічыёй!
Каб кожны раз начэй імгла
Была табе і мне натоленаю
Жарсцяй мук...
За думкай нейкі вобраз-мысль цячэ —
Нібыта хоча штось адкрыцца мне на міг
Далёкім бляскам-спевамі тваіх вачэй,
Жаночай музыкаю рук тваіх.