Маманцік паклікаў маму:
захацеў наведаць краму,
каб купіць там парасон.
Уваліўся ў краму Слон.
I калі ён павярнуўся, —
парасон перавярнуўся,
вентылятар загудзеў...
— Мамачка, я паляцеў!
Цэлы дзень шукала мама,
дзе сынок яе, дзе крама.
Прадавец меў даўні вопыт:
затрубіў Слану
у хобат, —
парасон з нябёсаў строс,
выцер Маманціку нос.
Парасон той — не лавушка
i не цацка на сезон.
Той касмічны парасон
прылажылі мы да вушка:
Маманціку самы раз,
каб схаваць
свой нос
ад нас
i ад ліўня-плывуна,
i няўклюднага Слана.