МЯККІ ЗНАК

Наб'е гузак

мне мяккі знак?

Не!

Ён мовы нашай

вечнік.

Вазьму я кніжкі

у рукзак,

па-нашаму — ў заплечнік.

I лёгка ў школу пабягу,

зноў пасябрую з Віктарам

i Яне памагчы змагу...

Я сам —

як мяккі знак

між літарак.

Загрузка...