БУДЗЬМА!

Я ад радасці світаю,

пры сустрэчы вас вітаю —

шчырую сям'ю сяброў!

Слухай, змена маладая:

мова родная — святая, —

пагаворым пра Любоў.

Богам дадзена Айчына.

Адвярнуцца немагчыма

ад прадоннага агня.

Кожны з вас вячысты, зычны.

Мацярык наш гістарычны

не абдыме цішыня.

Скажам «Будзьма!», каб Радзіма

мела залаты запас.

Есць у Бацькаўшчыны дзіва:

дзіва — кожны з вас!

Загрузка...