У мяые такая справа:
заблудзіўся i стаю.
Злева — дуб, сасонка справа.
Страху ў пушчы не ўтаю.
Як знайсці дамоў сцяжыну?
Смела прамінуў ажыну.
Лоб у лоб — бярлога-клець,
а з яе бурчыць мядзведзь.
Дуб маўчыць. Я за сасонку:
будзь, сасонка, за заслонку!
На ратунак выйшаў Вожык,
перадаў арэхаў кошык:
— Чуеш Рэха? У бары
толькі з Рэхам гавары.
Рэха ў лесе не начуе.
Крыкні — i цябе пачуе.
Запытаецца:
— Ты дзе?
I дадому прывядзе.