На прасторах за Сахарай
піраміды вострыя.
Набягуць турыстаў хмары, —
фараон у постраху.
Там i людзі, i вярблюды
ладзяць дэкарацыі...
... Напісаў i я эцюды
з ix цывілізацыі.
Сам вярблюдзікам хадзіў
з рукзаком-заплечнікам.
Толькі доўга не блудзіў:
родны Полацк абудзіў, —
стаў яго падсвечнікам.
Я заплечнік развяжу:
акварэлі — золата!
Еўфрасінню пакажу,
Рагвалода-волата.
Вось Дзвіна — ярчэй як Ніл!
Бераг любіць люцікі...
Упляліся ў небасхіл
астравы-вярблюдзікі.
Храм стаіць на круцізне.
Пакланіся грацыі!
Фараон засне на дне,
i Дзвіна — ускалыхне
німбы
нашай
нацыі.