Новы Год на падыходзе.
У абноўленай прыродзе
я малюю — усур'ёз:
тата стаў як Дзед Мароз,
а Снягуркай сёння — мама.
На маім малюнку — Брама.
Пройдзе праз яе да нас
у вясёлы школьны клас
Новы Год, увесь кудлаты.
Для яго убор багаты
я зрабіла — Каляда.
Падышла пара святая:
калядую я, вітаю
з Днём Народзінаў Хрыста!
Будзе вера у народзе, —
перад Богам стане ў згодзе
беларусаў грамада.