СТАРТЫ — АД ПАРТЫ

Уваходзьце ў светлы клас,

вы — не малалеткі.

Сто пісьменнікаў для вас

падарылі кветкі:

гэта вершы, абразкі,

байкі, небыліцы.

прыбабунек завіткі

хочуць падражніца.

I лічылка знойдзе вас,

прымаўка пацешыць.

Хто закончыць мудры клас,

сам напіша вершы,

дзе загадкі загучаць,

заклічкі, дражнілкі,

хітрыя бубнілкі,

перайначкі, жарты...

А хто будзе варты,

таго ў школе вывучаць

будуць, як i Маўра,

Вітку, Коласа, Гурло,

Куляшова i Буйло...

Першы з ix — Купала.

Класікаў нямала!

Стаў Скарына на крыло —

Беларусь

паўстала.

Загрузка...