МУРЛЫКА

У кватэры катавасія:

не злавіла ката Васю я.

Беспарадак, мітусня...

Надакучыла гульня,

бо ката фантазія

ўсе куткі аблазіла:

модненькай адзежынай

хоча быць нацешаны.

Донжуан, ці донкіхот

катавасенькі мой кот?

Просіць пад халацікам:

— Дай бярэцік з банцікам!

Фантазёр i абармот,

не супыніш свой факстрот, —

дам падгузнік пад жывот.

Ox, прыціхла катавасія.

Спіць з катом Еўропа, Азія...

He пакрыўджу ката Васю я:

ён мой рыцар,

прынц

i лорд!

(А мур-р-лыча

быццам кот).

Загрузка...