РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА

Радаслоўе — з родных слоў!

Меў гучальнае найменне

кожны сейбіт пакалення.

Жыў Банэдак, Антулюк,

Анупрэй, ІОзюк, Сальвук.

З імі Домна i Праксэта,

Даміцэля i Ганэта.

З радаслоўным дрэвам

кожны стане — крэўным.

Каб карэнні не забыць,

крону звонкую любіць.

Прадзед мой Адамам зваўся.

Ён у Еву закахаўся.

I таму мой дзед-сталетак

гадаваў з дзесятак дзетак.

Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся,

за Параскаю Каруся,

Тэкля, Стэпка, Дамініся...

Просяць продкі: — Азірніся!

Маладзейшы дзедаў сын

называўся так: Юстын.

Ён таксама быў не зломак:

ёсць Ладзюк — яго патомак,

з ім Малання, Кляўда, Ганна...

Сваякоў лічу старанна:

бо радні вядзецца змена

аж да сёмага калена.

A дачушкі-балбатушкі

навастрылі свае вушкі:

— Ну a ў нас каленцаў шэсць.

Род наш зможа падужэць?

Мама кажа: — Новы год

ваш папоўніць карагод!

Загрузка...