Воўк ахрып,
зусім замоўк.
Дзень, другі не вые.
Застудзіўся, абібок:
горла чым прамые?
Ёы прымае чай густы:
зверабой-заварку.
Выпіў Воўк
гарбаты чарку —
паглядае на кусты.
Воўк баіцца не чайку —
Зверабою страшна:
раптам возьме за гачаку,
каб спытаць адважна:
— Перастанеш выць, герой?
Ты дзіцятак будзіш.
Я твой лекар — Зверабой!
Енчыць, Воўк, не будеш.
Я лячыць усіх люблю.
А не сцішыш глотку, —
ў Ваўкавыску пасялю.
I забудзеш ты зямлю,
дзе радзіма продкаў.