Дарога
да рога.
Мы выйшлі за вёску.
A поўня над намі
бы выліта з воску.
У зор
свой узор.
Зыічак срэбраны вырай.
Світае. Вунь золак
бяжыць з Растапырай.
I мы з Вераб'ём
звера б'ём.
У запас
бярэм Растапыру,
каб сунуць за пас.
Крычыць Верабей:
— Ой, мне цяжка, аслаб, —
асла б на падмогу,
каб крылцы аслабіць.
— Асла біць?
Не дам. Я баюся
упасці
i трапіць з табой, Верабейчык,
у пасці
Кашчэяў ашчэраных.
Вернемся, дружа,
з-пад ведзьміных лесвіц.
Сустрэне нас Ружа
ля родненькіх весніц.