АБЯРЭГ

Паглядзеў на два алоўкі.

Хто з ix сёння самы лоўкі?

Першы — лепшы. Робіць круг

па паперы белай.

A другі, нібы хірург,

тыкае нясмела.

Маляваць дык маляваць!

Здыхлік Несмяротны

той, каго Кашчэем зваць,

памагчы мне згодны.

Мы малюем абярэг —

амулет магічны.

З ім i сядзем у каўчэг.

Каля возера — начлег.

Вечар навальнічны.

Паспрабуем уначы

абярэгам зберагчы

родны край крынічны.

Намалюем жарало, —

каб азерца ажыло.

Раніцай паўстане Вежа.

Зберажом i прыбярэжжа!

Загрузка...