Ёсць на глобусе экватар:
бачыце шырокі пас?
Вунь па ім трасецца трактар,
весела шыбуе «МАЗ».
Для планеты важкі груз —
«МАЗ» i трактар «Беларус».
Хай збліжаюць паралелі
нацый залаты запас,
Мы даўно пасад займелі:
між народаў знаюць нас!
I для полюса не друз
«МАЗ» i трактар «Беларус».