Не бывае ў нас наветра
без лагодненькага ветра.
Не люблю я скразняка,
сухавея, свяжака,
скавыша з-пад нетраў,
буралома, шквала...
Для пагоды зла нямала.
Лес — вятрам завала.
Ураган там прападзе,
сівер абнядужыць, —
i віхура, злая бура
сцежкі не скалюжыць.
Зберагу я пушчу, гай,
бор, сасняк, сосоннік,
хвойнік, ельнік...
Лес — наш рай!
Будзе кронным
Родны Край!
Я — яго паклоннік.