Мама нам абед гатуе.
Тата поліўку вартуе,
каб не збегла ўпрочкі.
Мы паселі за сталом.
Так ахвотненька жуём,
едакі-сыночкі.
Паабедалі гулякі.
Адышліся без падзякі.
Мама — у маркоце:
— Вінегрэт быў да катлет.
Mo нясмачны наш абед?
Быў удзячны коцік...
.................................
Ціха просім прабачэння:
— Праглынулася з пячэннем
слова «Дзякуй!» Што рабіць?
... Мы цалуем тату, маму
i бяжым хутчэй у краму —
каб марозіва купіць.