Сан-Стэфанскі трактат быў заключаны паміж Расіяй і Турцыяй 3 сакавіка 1878 г. у Сан-Стэфана (пад Канстанцінопалем).
20 лютага 1878 г. Папам быў абраны Леон ХІІІ.
Перамога Расіі ў вайне з Турцыяй выклікала моцнае незадавальненне Англіі. Існавала верагоднасць вайны паміж Англіяй і Расіяй.
Кракаўскае прадмесце – адна з галоўных варшаўскіх вуліц. Б. Прус размясціў краму “Мінцаль і Вакульскі” на Кракаўскім прадмесці, 9 (Камяніца Бейера).
Ота Бісмарк (1815–1898) – нямецкі канцлер, які аб’яднаў Германію (1871).
Патрык Мак-Магон (1808–1893) – французскі маршал, які кіраваў войскам версальцаў у барацьбе з Парыжскай камунай. Прэзідэнт Францыі ў 1873–1879 гг.
Гаворка пра расійска-турэцкую вайну 1877–1878 гг.
Сёння на Кракаўскім прадмесці, 54 існуе кавярня “U Hopfera”. Яна знаходзіцца замест даўняй рэстарацыі Караля Лэсіша, якую, відавочна, меў на ўвазе Б. Прус.
Заснаваная ў 1862 г. як вышэйшая навучальная ўстанова ў Варшаве. У 1869 г. ператворана ў Варшаўскі ўніверсітэт.
Вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 1838 г. у Варшаве. З 1862 г. – факультэт Галоўнай школы.
Навучальная ўстанова, што існавала ў Варшаве ў 1844–1866 гг.
Так называлі ў той час лекара.
Гаворка пра ўдзел Вакульскага ў паўстанні 1863–1864 гг. і яго высылку ў Сібір.
Леон Гамбэта (1838–1882) – французскі палітык, які ў 1870 г. абвясціў Францыю рэспублікай.
У 1841 г. асноўнай грашовай адзінкай Польшчы стаў расійскі рубель, хоць на Варшаўскім манетным двары працягвалі біць польскія злотыя, якія былі ў абарачэнні да 1865 г.
З 1832 г. да 1865 г. адзін польскі злоты быў роўны 15 капейкам.
Гаворка пра Людовіка Напалеона Банапрата (1808–1873) – французскага палітычнага дзеяча, прэзідэнта Францыі (1848–1852), які пазней абвясціў сябе імператарам (да 1870). Памёр на выгнанні ў Англіі.
Опера Г. Меербера, напісаная ў 1835 г.
Жэцкі чытае шматтомнае выданне французскага палітыка і гісторыка Адольфа Луі Т’ера “Гісторыя консульства і імперыі”, якое друкавалася ў 1845–1862 гг.
Вайна супраць Аўстрыі за аб’яднанне Італіі.
Венгерскі нацыянальны марш, напісаны ў XVII ст. для князя Францішка Ракачы.
Мужчынскае футра.
Гаворка пра Бенджаміна Дызраэлі (1804–1881) – англійскага палітыка і прэм’ер-міністра.
Клеманс Метэрніх (1773–1859) – аўстрыйскі палітык, ініцыятар рэакцыйнай палітычнай плыні ў Еўропе.
Генры Пальмерстон (1784–1865) – англійскі палітычны дзеяч-ліберал.
Эўгеній Людовік (1856–1879) – сын Напалеона III. Пасля смерці бацькі ў 1874 г. назваўся Напалеонам IV, прэтэндуючы на французскі трон.
Адміністрацыйны орган на тэрыторыі Польшчы пад уладаю Расіі. Існаваў у 1815–1868 гг.
Міністэрства фінансаў, якое існавала ў 1815–1867 гг.
Вуліца ў Варшаве.
Гаворка пра спробу Напалеона ІІІ у 1840 г. захапіць французскі трон.
Жэцкі памылкова лічыць, што дзейнасць Напалеона ІІІ прывяла да Вясны народаў.
У часе нямецка-французскай вайны Напалеон ІІІ трапіў у палон.
Вуліца ў Старым горадзе.
У ХІХ ст. купцы нямецкага паходжання Мінцлі жылі ў Любліне.
Гаворка пра няўдалы дзяржаўны пераварот Напалеона ІІІ у 1840 г., калі яго зняволілі ў крэпасць. Прахоўняю ў Варшаве называлі турму, бо яна знаходзілася ў былым парахавым складзе.
Месцілася на Тэатральным пляцы. У ратушы была паліцыя.
Варшаўскі локаць – даўняя мера даўжыні, блізу 58 см.
Кароткі бізун з некалькімі рамянямі.
Ручку дысцыпліны рабілі з нагі сарны.
Варшаўскі фунт быў роўны 405 г.
Добрай раніцы, мае дзеці! Кава гатовая… (ням.)
Добрай раніцы, мая матуля! (ням.)
Добрай раніцы, бабуля! (ням.)
Ян Мінцаль сам перакладае з нямецкае на скажоную польскую мову.
Прэч, прэч!..
25 мая 1846 г. Людовіку Напалеону ўдалося ўцячы з турмы і трапіць у Англію.
Гаворка пра дзейнасць у Польшчы таемных нацыянальна-вызваленчых арганізацый.
Юліюш Андрашы (1823–1890) – венгерскі палітычны дзеяч.
Намёк на героя паэмы А. Міцкевіча “Конрад Валенрод”, які, прагнучы адпомсціць крыжакам за іх напады на Літву, уступае ў крыжацкі ордэн і, стаўшы магістрам ордэну, прыводзіць яго да краху.
Гаворка пра газету “Kurier Warszawski” – папулярнае тагачаснае выданне.
Разыгрыванне самадзейнымі артыстамі сцэн з гісторыі Польшчы.
Словы з верша Адама Міцкевіча “Да Г***”.
Намёк на ўдзел Вакульскага ў паўстанні 1863–1864 гг.
Самая прыгожая ў той час алея ў Варшаве.
Маецца на ўвазе паўстанне 1863–1864 гг.
Віктар Эмануіл (1820–1878) – кароль Італіі.
Назва арганізацыі. У Варшаве ў той час была яшчэ Абывацельская рэсурса.
Гаворка пра Зыгмунта Красінскага (1812–1859) – польскага паэта-рамантыка.
Месца дзеяння ў “Нябоскай камедыі” З. Красінскага (пад Камянцом-Падольскім), дзе абаранялася арыстакратыя.
Найвышэйшы французскі ордэн.
Граф Шамбор (1820–1883) – нашчадак роду Бурбонаў, прэтэндэнт на французскі трон.
Дарагі кузін.
“Старонка кахання” (франц.).
Збор ахвяраванняў на дабрачынныя мэты.
“Малітва пакаяння” (франц.).
“Няхай будзе дабраславёна імя тваё на векі вякоў, хоць і паслаў ты мне гэтае выпрабаванне” (франц.).
“…і чакаць у спакоі Твае боскае дапамогі” (франц.).
Вядомая варшаўская фірма, якая займалася вырошчваннем дрэў і кветак.
Адзін з сямі рымскіх пагоркаў. З 1870 г. так называлася рэзідэнцыя італьянскіх каралёў.
Баляслаў Прус размясціў новую краму Вакульскага на Кракаўскім прадмесці, 7 (т. зв. Дом Градзіцкага).
Выстава ў Парыжы была адкрыта 1 мая 1878 г.
Галантарэйная фірма ў Варшаве.
Пагардліва пра жыда, які ахрысціўся.
Infamis (лац.) – хто мае кепскую славу.
Г. зн., па ўсёй даўжыні Кракаўскага прадмесця. Помнік Каперніку пастаўлены ў 1830 г. Калона ў гонар Жыгімонта ІІІ Вазы (1566–1632) пабудаваная ў 1644 г.
Гэтая і наступныя вершаваныя цытаты ўзяты з паэмы У. Загурскага “Кароль Саламон” (1881). Тут і далей пераклады вершаваных радкоў Ангелы Эспінозы-Руіс.
У гэтым раздзеле называюцца вуліцы, размешчаныя паміж Кракаўскім прадмесцем і Віслаю, дзе ў той час жыла варшаўская бедната.
Сёння на гэтым месцы знаходзіцца гатэль “Брыстоль”.
Паўстанцы 1863 г., сасланыя ў Сібір. Пазней – вядомыя навукоўцы.
Хвароба, якая бывае звычайна ў жывёл, але часам перадаецца і людзям.
Няхай будзе зямля табе пухам (лац.).
Могілкі ў паўночна-заходняй Варшаве.
У той час – востраў на Вісле.
Вялікая лодка з ветразем для перавозкі грузаў.
Гаворка пра касцёл Св. Юзафа (кармелітаў) на Кракаўскім прадмесці.
Маецца на ўвазе прадстаўнік Таварыства дабрачыннасці.
Б. Прус бліжэй не акрэслівае, якую пасаду займаў старшыня, муж старшынёвае.
Гаворка пра эміграцыю пасля паўстання 1830–1831 гг.
Радкі з верша Адама Міцкевіча “Да М***” (1823).
Маюцца на ўвазе алеі Уяздоўскіх.
У той час – рэзідэнцыя расійскіх намеснікаў.
У маі 1878 г. пагоршыліся міжнародныя дачыненні паміж еўрапейскімі краінамі. Хадзілі чуткі пра вайну Англіі і Аўстрыі супраць Расіі.
Чаму ты гэта зрабіў? (ням.).
Гандлёвая плошча ў тагачаснай Варшаве.
У той час – вёска і чыгуначная станцыя за 18 км ад Варшавы.
Жэцкі браў удзел у венгерскім паўстанні (сакавік 1848 – кастрычнік 1849). Аўстрыя з дапамогай Расіі задушыла паўстанне.
Тагачасны патрон уяўляў сабою папяровую трубку, у якой знаходзілася куля і быў насыпаны порах.
Юзаф Бэм (1797–1850) – польскі генерал, удзельнік паўстання 1830–1831 гг., эмігрант. У 1848–1849 гг. кіраваў аддзеламі венгерскіх паўстанцаў, пазней – галоўнакамандуючы венгерскай арміяй.
Хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе венгерскія нацыянальныя сімвалы. У даўнім венгерскім гербе былі тры гары і чатыры ракі.
Мясцовасць, дзе расійскі генерал-фельдмаршал І. Паскевіч 13 жніўня 1849 г. разбіў венгерскае войска.
Горад і крэпасць ля Дуная.
Юліюш Гайнаў (1786–1853) – аўстрыйскі фельдмаршал, які жорстка задушыў венгерскае паўстанне.
Лаёш Кошут (1802–1894) – венгерскі палітычны дзеяч, кіраўнік венгерскай рэвалюцыі 1848–1849 гг.
Няхай жывуць мадзьяры! (венг.).
Мястэчка на тагачаснай мяжы Польскага Каралеўства (у складзе Расіі) і Галіцыі (у складзе Аўстрыі).
Жэцкі, відавочна, сядзеў у расійскай турме ў Замосці.
Ігнацы!.. Пане Езус… Ігнацы! Дзе ты быў так доўга, дарагі Ігнацы? (ням.).
Пане Езус!.. Але ж ты не піў яшчэ кавы? (ням.).
Мілы Божа! Аднак жа ўжо дзясятая гадзіна… (ням.).
Езус! Езус!.. Як страшна... Але скажы мне, дарагі Ігнацы, чаго ты хадзіў у Венгрыю? (ням.).
Кава заўсёды была добрая, і ў абед ты добра наядаўся… Чаму ж зрабіў гэта? (ням.).
Дзіўна! (ням.).
11 мая 1878 г. анархіст Макс Гёдаль зрабіў няўдалы замах на германскага імператара Вільгельма І (1797–1888).
Славуты варшаўскі парк. Назва паходзіць ад палаца канца XVII ст., першапачаткова прызначанага на лазні. Палац быў перабудаваны апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам.
Новае памяшканне Жэцкага Б. Прус змяшчае на Кракаўскім прадмесці, 7. У 1937 г. тут была ўсталявана памятная шыльда ў гонар Жэцкага.
Гаворка пра злоўжыванні пры выкарыстанні сродкаў падчас паўстання 1863–1864 гг.
2 чэрвеня 1878 г. анархіст Караль Нобілінг зрабіў замах на імператара Вільгельма І, параніўшы яго.
Хрысце, змілуйся! (грэч.).
Гаворка пра ўзмацненне антысемітызму напрыканцы 1870-х гг.
Тонкія пасхальныя каржы з прэснага цеста.
Вуліцы ў габрэйскай частцы Варшавы.
Цытадэль была пабудавана на загад Мікалая І у 1832–1840 гг. У адным з будынкаў, г. зв. дзясятым павільёне, знаходзілася палітычная турма.
Паліцэйскі пастарунак.
Маецца на ўвазе пашпарт (від на жыхарства).
Тагачасны гумарыстычны французскі часопіс.
Гаворка пра Вострую Браму з абразам Маці Божай у Вільні.
Маюцца на ўвазе рэшткі фундаменту г. зв. Świątyni Opatrzności. Яе будаўніцтва пачалося ў 1792 г. у гонар Канстытуцыі 3 мая. У пазнейшы час – месца спатканняў патрыятычнае моладзі.
Баляслаў Прус апісаў як “дом Ленцкіх” будынак пры вуліцы Круча, 26, знішчаны падчас Варшаўскага паўстання.
Лек супраць глістоў.
Засцянкоўцы ці дробныя мяшчане.
Абмен валюты.
Добра!
Закладная сума.
Ад ням. Reitschule – школа коннае язды.
Хвароба мозгу ў коней.
Вакульскі мае на ўвазе легенду з “Банкета” Платона.
Зняважліва пра мешчаніна.
Вось як! (фр.)
Калі ласка, мой пане… (ням.), пан, дзень добры, панядзелак (фр.).
Легендарны халдзейскі кароль, слаўны паляўнічы.
Работнік, што здабываў пясок з рачнога дна на гаспадарчыя патрэбы гараджан.
Помнік каралю Жыгімонту ІІІ Вазу на Замкавым пляцы, пастаўлены ў 1643–1644 гг. на высокай калоне.
Навуковае таварыства даследчыкаў розных спецыяльнасцяў. Існавала з 1800 да 1832 г., калі было зачыненае расійскімі ўладамі пасля Лістападаўскага паўстання.
Калі ласка (фр.).
Хіба не? (фр.)
Дапускаю, што так (фр.).
Эрнэст Росі – знакаміты італьянскі акцёр – прыехаў на гастролі ў Варшаву 16 чэрвеня 1878 г.
Тут і далей пераклад Кандрата Крапівы.
Ёзэф Супіньскі (1804–1893) – польскі эканаміст, заклікаў да “працы і ашчаднасці”.
Палац і парк у Парыжы, рэзідэнцыя караля.
Жонка Напалеона ІІІ.
Дадатковая – пры заключэнні шлюбу – умова, што датычыць маёмасці.
Вядомая ў той час фірма, якая прадавала кветкі, садавіну і гародніну.
Юльян Добрскі (1811–1886) – знакаміты оперны тэнар.
Саракоўка – манета вартасцю 20 капеек (адпавядала польскім 40 грошам).
Добра! (габр.)
Касцёл капуцынаў знаходзіўся побач з палацам Паца, у якім з 1875 г. месціўся Акруговы суд.
Варшаўская турма, назва якой паходзіць ад вуліцы Пáвей.
Героі оперы Вердзі “Травіята”.
Імя з сентыментальнага рамана Ж.-Ж. Русо “Юлія, або Новая Элаіза”.
Аднапавярховыя парныя будынкі на галоўным тракце пры ўездзе ў горад для збору аплаты мытнай і дарожнай.
Папулярны ілюстраваны часопіс. Выходзіў у Варшаве з 1859 да 1939 г.
Тут: дэгустатар-эксперт, які ацэньвае гатункі і якасць алкагольных напояў на падставе іх выгляду, смаку і паху.
Заезны двор у Варшаве, пабудаваны ў 1770–1784 г. Захаваўся да гэтага часу.
Вінны склеп Караля Лесіша знаходзіўся на Кракаўскім прадмесці, 56.
Вінны склеп у Варшаве, заснаваны ў XVI ст., які пазней перайшоў да сям’і Фукераў. Тут да 1939 г. знаходзілася калекцыя самых старадаўніх він свету.
Адмыслова сагнутая трубка, якая служыць для пералівання вадкасцей.
Адміністратар замка і прылеглых тэрыторый. Пасада кашталяна з часам стала ганаровым тытулам.
Гэты вобраз з’яўляецца літаратурным партрэтам старэйшага на дванаццаць гадоў брата пісьменніка Леона Главацкага, які пакутаваў на псіхічнае захворванне. Памёр у 1904 г.
Джузэпэ Мадзіні (1805–1872) – італьянскі рэвалюцыянер, заснавальнік арганізацыі “Маладая Італія”, што змагалася за нацыянальнае вызваленне.
Грэчаскі паэт VII ст.
Урывак паэмы “Тыртэй” Уладзіслава Анчыца (1821–1913), недакладна працытаваны Б. Прусам.
Вышыня моста на Новым З’яздзе дасягала 13 м. Тут ідзе гаворка пра нейкую небяспечную акцыю паўстанцаў.
Б. Прус у алегарычнай форме апавядае пра паўстанне 1863 г. і ўдзел у ім Станіслава Вакульскага.
Герой, як і дзясяткі тысяч паўстанцаў з Польшчы, Літвы і Беларусі, быў сасланы ў Сібір.
Уваходзьце (ням.).
Легендарны польскі чарнакніжнік. Паводле легенды, быў выратаваны малітваю і пасяліўся на Месяцы.
Гарнец – старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 л, а таксама пасудзіна такой ёмістасці.
Гаворка пра Люцыя Юнія (VI ст. да н. э.) ці Марка Юнія Брутаў, якіх лічылі за ўзор грамадзянскай дабрачыннасці.
Цытата з псалома XCI у пераказе Яна Каханоўскага.
Гельмут Мольтке (1800–1891) – прускі фельдмаршал, кіраўнік штаба, які падрыхтаваў планы пераможных войнаў з Даніяй, Аўстрыяй і Францыяй.
Хаджы Лоя – кіраўнік баснійскіх паўстанцаў, якія змагаліся з аўстрыйскім войскам. Заклікаў мусульманаў да святое вайны супраць Аўстрыі.
У арыгінале: szwarcgelber (ням.). Маюцца на ўвазе даўнейшыя колеры сцягу Аўстрыі.
Маецца на ўвазе касцёл на пляцы Трох Крыжоў.
Камісарыят паліцыі на тэрыторыі Польшчы пад расійскай ўладай.
Бітва каля сяла Маджэнта ў Паўночнай Італіі, у якой франка-сардзінскія войскі, пры якіх знаходзіўся імператар Напалеон ІІІ, перамаглі аўстрыйцаў.
Няхай жыве Італія! (італ.)
Даўняя мера даўжыні, роўная 2,4 см.
Таварыства штогод выдавала рэпрадукцыі карцін у якасці прэміі для сваіх сяброў.
Адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых Парыжскіх гатэляў. Мае 70 салонаў, 700 пакояў.
Названая ў гонар французскага палітычнага дзеяча, удзельніка трох рэвалюцый: амерыканскай вайны за незалежнасць, Вялікай французскай рэвалюцыі і ліпеньскай рэвалюцыі 1830 г.
Гаворка пра турнюр, модную ў 1870 – 1880 гг. прыладу ў выглядзе падушачкі, якая падкладалася дамам ззаду пад сукенку ніжэй таліі, каб фігура выглядала больш пышнаю.
Маркіза – палатняны дах, які закрываў наведнікаў ад сонца.
Адзенне! (франц.) Вокліч французскіх гандляроў танным таварам.
Папулярная французская газета, заснаваная ў 1854 г.
Выстава (франц.).
“Даведнік Парыжскі”! Тры франкі! (франц.)
Groom (англ.) – хлопец да коней.
Папулярны ў Еўропе ў ХІХ ст. танізуючы напой з кавы, у якую дадаецца лёд, лімон і каньяк. Выцеснены амерыканскімі масавымі напоямі кшталту кока-колы.
Іспанская каралева Ізабэла ІІ (1830–1904). Пасля адмовы ад трона знаходзілася ў Францыі.
Недакладная цытата з апісання Харыбды ў баладзе Ф. Шылера.
Вуліца Св. Фіякра (фр.).
Вуліца Санцьен (фр.).
Вуліца Пуасаньер (фр.).
Жымназ (фр.).
Вароты Сен-Дэні (фр. La Porte Saint-Denis) – першая трыумфальная арка, пабудаваная ў Парыжы ў 1672 г. у гонар перамог Людовіка IV у Германіі ды Фландрыі.
Вароты Сен-Мартэн (фр. La Porte Saint-Martin), пабудаваныя ў гонар Караля Сонца ў 1674 г. Арка з трыма праходамі, два – для пешых, сярэдні – конны.
Англійская рэлігійна-філантрапічная арганізацыя.
Генрык Жыфард (1825–1882) французскі канструктар балонаў. Палёты на вышыню 540 м дзеля забавы на прывязаным паветраным балоне.
Жонка рымскага імператара Клаўдзія, слынная з распусты.
Нямецкі выдавец знакамітых даведнікаў для падарожнікаў.
Вялізны пляц, на якім з 1878 г. размяшчаліся сусветныя выставы.
Гатэль для інвалідаў вайны, пабудаваны ў часы Людовіка XІV.
Пераклад з французскае мовы Сабіны Брыло.
Geist – дух (ням.).
Сплаў свінцу, які змяшчае 2,5–12% волава і 2,5–25% сурмы. З яго вырабляюцца шрыфты.
Асафетыда (лац. Ferula assa-foetida) – травяністая расліна. Мае моцны пах, падобны да цыбульнага, але больш далікатны.
Не зусім дакладная цытата санета А. Міцкевіча “Дзе ні йду я…” (1826). Пераклад К. Цвіркі.
Маецца на ўвазе каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака, аддадзеная замуж за графа Ваўжынца Путкамера.
Наперад, Савоя! (італ.)
Жонка Паціфара (персанаж Старога Запавету) спакушала Язэпа, а калі той адмовіўся, абвінаваціла яго ў згвалтаванні.
Пятра з Аміну (1050–1115) – сярэдневяковы аскет, адзін з арганізатараў крыжовых паходаў.
Урывак з верша А. Міцкевіча “Да М…”.
Горад у Італіі, дзе войска Ганібала прастаяла так доўга, што ўпала ў распусту і распешчанасць.
Юзаф Замойскі – фінансіст і прамысловец, старшыня Варшаўскага крэдытнага таварыства. Памёр 23 кастрычніка 1879 г.
Ракета, якую напачатку ХІХ ст. сканструяваў Уільям Кангрыў (1772–1828).
Вятлянка – казацкая станіца ў Астраханскай губерні, дзе ў 1879 г. выбухнула эпідэмія чумы.
Рэпс (ад англ. reps) – баваўняная ці шоўкавая тканіна.
Клеменс Лотар Метэрніх (1773–1859) – славуты англійскі дзяржаўны дзеяч.
“Час мяняецца, і мы мяняемся разам з ім” (лац.).
Schlange – вужака, Baum – дрэва (ням.).
Арганізаваны Камітэтам дапамогі на карысць пацярпелых ад паводкі.
Горад у Венгрыі.
Тут: варшаўская лаянка.
Запусты – традыцыйная назва апошніх дзён перад постам.
Дзень пачатку Вялікага посту ў каталіцкім касцёле. Адзначаецца за 46 каляндарных дзён да Вялікадня.
Гаворка пра вельмі папулярны ў той час у Варшаве вінны склеп Антоні Стэпкоўскага.
Верш А. Міцкевіча “Сон” (Адэса, 1825). Пераклад Язэпа Семяжона.
“Час уцякае, вечнасць працягваецца” (лац.).
Мужчынскі плашч з накідкаю, які насілі на мяжы XIX i XX стагоддзяў.
“Бывай, місіс Іза, бывай…” (англ.).
Вершаваныя радкі з аповесці Нарцызы Жміхоўскай “Poganka” (1846).
Ваўняная ці ядвабная тканіна.
Псалом XCI у перакладзе Яна Каханоўскага, пазней перапрацаваны Францішкам Карпінскім.
Эрнэст Фейхтэрслебэн (1806–1849) – аўстрыйскі навуковец, доктар і пісьменнік, які ў сваёй працы “Гігіена душы” (1838) выкарыстаў ніжэйпададзеныя словы – выказванне Фрыдэрыка Шлегеля (1772–1829), нямецкага эсэіста-рамантыка, – у якасці эпіграфа для аднаго з раздзелаў.
Перайначаныя словы французскага філосафа Рэнэ Дэкарта (1596–1650): “Я мыслю, значыць, я існую” (лац. “Cogito, ergo sum”).
Купальня ў Ерусаліме, вадзе якой, паводле Евангелля, лекавыя ўласцівасці надаваў анёл.
Пачатковая габрэйская школа.
Арыя з оперы Фраманталя Галеві (1799–1862) “Жыдоўка”.
Даўняя крэпасць, пабудаваная палякамі ў вусці Днястра. У “Нябоскай камедыі” Зыгмунта Красінскага назва “Акопы Святой Тройцы” была ўжытая ў значэнні апошняга плацдарму арыстакратыі.
Размова, хутчэй, пра хімічны гармонік (полымя вадароду ў трубцы, якая выдае гукі).
З верша А. Міцкевіча “Да М***” (пераклад Максіма Танка).
Назва 20-капеечнай манеты (даўней – 40 грошай).
Паводле Евангелля, Хрыстос уязджаў у Ерусалім на асле.
Рэдактар “Газеты варшаўскай” у 1859 – 1889 гг.
Рэдактар палітычнага аддзела “Газеты польскай” у 1859 – 1889 гг.
“Хлеб, рыба, валасы” (лац.).
“Увесь я не памру” (лац.) – радок з оды Гарацыя.