Ну колькі можна пра душу?
Не выказаць душу чужую —
Душу відушчую, сляпую,
Душу старую, маладую,
Святую, грэшную, жывую,
Змярцвелую, зусім глухую
I нават блізкую — любую!
Не выказаць душу чужую,—
Хоць будзеш мудрым удвая...
Ды што тут гаварыць урэшце:
Душа чужая — не свая,
Дый са сваёй не разбярэшся.