* * *


А хто каму перашкаджае

Сабою быць, адзіным быць,

Каб лёс не дробязным адчаем —

Высокім болем наталіць?

Ніхто!.. А самалюбаванне,

Так неадольнае ў рабе,

I найсалодкае жаданне

Рабіць пакутніка з сябе.


Загрузка...