Апошні раман Мележа, апошні Хемінгуэя... Нават цікава, калі кнігі незавершаныя.
На астатняй іхняй старонцы абавязкова застаюцца блакітныя пялёсткі аўтарскага аптымізму.
Пялёсткі тыя ніколі не высыхаюць.
Яны ўтвараюць нябачныя пісьмёны з адным прыкладна сэнсам —
усё будзе даведзена да канца, і жыццё яшчэ будзе доўгім.
Будучыня абяцае завеі з блакітных пялёсткаў, нават цэлыя ўраганы.
I мне сумна, што незавершаныя кнігі, сапраўды, як астравы ў акіяне,—
ім ужо ніколі не ператварыцца ў мацерыкі.