* * *


З гадамі раблюся люцей

У гэтай любові бязгрэшнай —

Люблю незнаёмых людзей,

Таму што ад іх незалежны.

Хаваюць і клопат, і страх

I мной не цікавяцца: «Хто ты?»

Ніхто з іх не зробіць замах

На радасць маёй адзіноты.


Загрузка...