КНІГІ I ЛЮДЗІ


Няўжо я невылечны эгаіст?

Няўжо я зусім ваўкаваты маўчун, якому кнігі замяняюць жывых людзей?

Што зробіш, калі, сапраўды, я сябе лепш адчуваю ў бяседзе з кнігай, а не з чалавекам.

Кнігу можна разгарнуць і загарнуць, узяць з паліцы і, вярнуўшы на паліцу, забыцца пра яе зусім.

Што ні ўчыніш — кніга не пакрыўдзіцца.

Пакрыўдзіцца чалавек.

I кропелькай сваёй крыўды ён заўсёды абуджае акіян маёй,

з якога з кожным годам усё цяжэй і цяжэй выплываць.


Загрузка...