* * *


Будзем бачыцца кожны дзень

З той надзеяй на разуменне,

Што святлей ад усіх падзей

I ярчэй за любое праменне.

Ад такога святла яе,

Ад звышяркасці залатое

Неспакойныя мроі свае

У дрымоце пачуццяў прытоім.

Не таму, што аслепнуць яны,

А таму, што жадаем спакою

I не бачым сваёй віны,

Што яны — неспакойныя мроі.


Загрузка...