* * *


Калі за пакуты свае

Ты грошы займеў неблагія,

А дні праляцелі твае,

Найлепшыя дні маладыя —

Падумай, што лепей тады:

Піць квас і на грошы маліцца,

Ці з гэтай жыццёвай нуды

Машыну купіць і разбіцца.


Загрузка...