* * *


Не ў цішыні палескага сяла,

А ў цішыні Заходняга Берліна

Над Хафелем чырвоная каліна

Зусім па-беларуску расцвіла.

Я пе здзівіўся, што ў яе была

Кара гарынская, і вершаліна,

I ягады, і кожная галіна,

I тое ж лісце, поўнае святла.

Раён як хутар. Цішыня плыла

Шматколерная, нібы хвост паўліна.

У бары італьянскім мандаліна

Адрыятычны спеў распачала...

Здалося мне? Ці памяць падвяла

Пад манастыр? О прыкрая хвіліна!

Вядома ж, не... Не камень, не цагліна —

Здагадка, нібы тонкая ігла.

На ўсё гляджу я са свайго вугла.

Даліна Хафеля, пясок яе і гліна —

Купалаўская сумная даліна!

Так бачу я. За гэта мне хвада.

Бывай, Берлін. Хай век майго стала

Не абыходзяць піва і вяндліна...

Над Хафелем чырвоная каліна

Зусім па-беларуску расцвіла.


Загрузка...