Гады маладыя, а таленту брак —
I поркаюся ў драбязе.
Сляза, нібы зайздрасць, прыходзіць няўзнак —
Якая карысць у слязе?
Душа ачышчаецца з тою слязой?
Па-іншаму бачыцца свет?
I я суцяшаю сябе драбязой,
Як кожны звычайны паэт.
I я без гаючай тае драбязы
Сябе не ўяўляю ніяк —
Без гэтых радкоў і без гэтай слязы...
Праз тое і таленту брак.