* * *


Прыгожая жанчына побач —

Я забываю пра сям'ю.

Благога тут, на першы погляд,

Не бачу і не прызнаю,—

I на другі, на трэці погляд...

I толькі ўсё ж у нейкі міг

Сумненні одумам напоўняць

I зрок мой стомлены, і слых.

Не рады я сумненням гэтым!

Наканаваныя заўжды

Яны звычайнаму паэту

На ўсе ягоныя гады.

Прабач, прыгожая жанчына,

Што я сцішаю свой парыў,

А вось Ясенін — малайчына!

Ён так ніколі не рабіў.


Загрузка...