З пачатку 1919 года ў Гародні выходзіла пяць беларускіх газет: «Бацькаўшчына», «Беларусь», «Зорка», «Родны край» і «Беларускі народ». Апошняя выдавалася на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Пасля акупацыі горада белапалякамі гэтыя газеты былі закрыты.
Нарыс прафесара М. В. Доўпар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» быў выдадзепы брашурай па-беларуску, па-руску і па-польску ў Гародні ў 1919 годзе.
Пасля ўчыненага рабунку гаспадар цукерні Е. Ф. Грыцук скардзіўся ў гарадзенскі губернскі цэнтральны камітэ аб'яднаных грамадскіх арганізацый. Камітэт пераслаў ягоную скаргу каменданту гарадзенскай крэпасці генералу Фалевічу. Адказ генерала невядомы.
Лёс беларускіх афіцэраў, якія не ўцяклі з месцаў часовага ўвязнення, драматычны — у закрытых арыштанцкіх вагонах, амаль без ежы і санітарнага догляду, іх звозілі ў лагер ваеннапалонных у Домбе, непадалёк ад Кракава.
Казачны фламандскі кароль, вынаходнік піва.
Кіраўнік клуба «Younost». Гэты клуб уваходзіць у таварыства «СССР — Бельгія».
Vlak – цягнік (славацк.)
Старшыня калгаса «17 верасня» Столінскага раёна.