* * *


Саступі, дзяржава, чалавеку,

У спакоі жыць дапамажы,

Праз тваю жалезную апеку

Пляма страху на яго душы.

На калені стань ты без вагання

Перад ім, ніжэйшым ад блыхі,

I прасі да скону дараванне

За свае нялёгкія грахі.


Загрузка...