Я памятаю — настаўніцы голас
Быў. як біблейскае адкрыццё:
«Зямля сырая — фальклорны вобраз.
Зямля сырая — само жыццё...»
Не разумеў я ў тое імгненне
Ні сам гэты вобраз, ні голас яе...
Гады за гадамі —
I вось разуменне
Пятлёю навісла, дыхнуць не дае:
Добра, калі зямля сырая,
Добра. ляжаць у зямлі сырой,
А на Палессі зямля сухая —
Як жа ж ляжаць у зямлі сухой?!
Зямля як попел, зямля як сажа...
Мёртвая глеба труну абляжа...
Мове — на злом. душы — на пагібель.
Не наракаючы болей на лёс,
Я паміраць паеду ў Егіпет,
Там — гаварылі — аазісы ёсць.