* * *


Вучыла дзяржава красці

Не толькі — гайкі, цвікі

(Што можна ў кішэню пакласці),

А цэлыя цягнікі.

Настаўніцай клапатлівай

Брала па сотні гадзін,

I вучні яе надзіва

Слухмяныя як адзін.


Загрузка...