* * *


Пярун блаславіў твае ўцёкі —

Высокі і добры наўздзіў —

Твае завушніцы, пярсцёнкі

I твой ланцужок блаславіў.

Але навальніца пужала,

Святло вынішчала з душы —

Ты жонка, ты жонка чужая.

I муж я таксама чужы.

Яшчэ твой прыход нечаканы

Былой не вяртаў цішыні —

Не будзеш, не будзеш каханым

I сам не палюбіш ані.

Аднак — за раптоўны давер мне,

За клопаты «не назусім»,

Адшпільваю гузічак верхні

На плашчыку чорным тваім.


Загрузка...