* * *


Усё, што ў музыцы — у сэрцы тое ж,

I, значыць, ад метафар не ўцячы,

Тады магчыма ўсё — і вёска Тонеж

Прачнецца у Парыжа на плячы.

Тады і лёс твой парадніўся толькі

Не з пустатою — з лёсамі двума,

I зоркі ўсе да Васіля і Вольгі

Ляцяць, ляцяць, і ліку ім няма.


Загрузка...