Што пра сябе казаць, калі аднойчы
Я ледзьве не прагледзеў той красы,
Што не прыходзіць у майстэрню двойчы,—
Што залацей ад залатой расы.
...Варштат прыбраны, падмяліся трэскі,
I чысціні скразныя галасы
Вяртаюцца да селішчаў палескіх.
Спатоленыя чыстаю красой,
Адпачываюць малаткі, стамескі
I востры серп з адбітаю касой.