Браканьер Штрыхі да адной біяграфіі


Жыў паэт. Жыў і гэтак і так —

з мазаля. У раскошу не ппуўся.

I дажыў да гадоў, калі час

азірнуцца. I ён азірнуўся.

А татулькі-матулькі мае!

Ажно страшна самому паверыць:

як ён мог так бяздарна свой век

змарнаваць, спуставаць, збраканьерыць?

Тое ўсё, чым штодзённа жывуць

і чым цешацца ў свеце паэты —

абышло, абмінула яго

як не вартага радасцяў гэтых.

За апошніх год трыццаць, бадай,

апантаны грыбнік у маленстве,

два ці тры ўсяго, можа, разы

пахадзіў-пабадзяўся па лесе.

Сорак год не падвязаваў лыж,

і паўсотні набегла ўжо недзе,

як за вёсламі ў чоўне сядзеў

і як ехаў на веласіпедзе.

Пра аўто нават смех гаварыць —

тут ад жарсці ён поўнасцю вольны:

хоць страляйце яго — «мерседэс»

ён не зможа адрозніць ад «вольвы».

Ані разу ў жыцці не сіляў

на шампур і не пёк над вуголлем

смакату, у чаканні якой

дух людскі вар'яцее сягоння.

А жыццё. як цякучы пясок

у той колбе — сцякала, сцякала...

З гэткім нуднікам дружбу вадзіць

стала многім сябрам нецікава.

Дзіўны лёсу свайго браканьер!

Недарэка. Ды нават і рэдкі.

У свяцілішчы нашых пісьмён —

шмат няцэпкіх. Хай будзе і гэткі.

2006-2007

Загрузка...